5-04-0612-02 Распрацоўка і суправаджэнне праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэм
Кваліфікацыя: тэхнік-праграміст
У наш час інфармацыйныя тэхналогіі сталі неад'емнай часткай нашага жыцця. У апошнія гады з'явілася шмат новых прафесій, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі.
Тэхнік-праграміст - гэта спецыяліст, які выконвае работу па забеспячэнні механізаванай і аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі, якая паступае ў вылічальны цэнтр, вядзе назіранне за работай ЭВМ, распрацоўвае праграмы рашэння простых задач, складае алгарытмы рашэння задач, схемы камутацыі, макеты і г.д.
У нашым каледжы навучэнцы атрымліваюць тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па наступных напрамках: матэматыка, тэорыя імавернасцей і матэматычная статыстыка, матэматычнае мадэляванне; аб'ектна-арыентаваныя сістэмы праграмавання Delphi, С#; арганізацыя і функцыянаванне ЭВМ і сістэм, прыкладнае праграмнае забеспячэнне, сістэмнае праграмнае забеспячэнне; тэхналогія распрацоўкі праграмнага забеспячэння, камп'ютерныя сеткі, стандартызацыя і сертыфікацыя праграмнага забеспячэння; базы даных і СУБД, аўтаматызацыя кіравання дзейнасцю арганізацыі; праграмныя сродкі стварэння Інтэрнет-прыкладанняў.
Вялікі аб'ём часу на правядзенне вучэбных практык па асноўных прафесійна значных дысцыплінах у каледжы ўмела спалучаецца з якаснай арганізацыяй і правядзеннем вытворчай практыкі ў кіраваннях і аддзелах інфармацыйных тэхналогій розных арганізацый і прадпрыемстваў краіны.
У працэсе навучання навучэнцы праходзяць падрыхтоўку і атрымліваюць 5 кваліфікацыйны разрад па рабочай прафесіі «Аператар электронна-вылічальных машын», што дазваляе істотна павысіць іх канкурентоспособнасць на сучасным рынку працы.
Творчае супрацоўніцтва выкладчыкаў і навучэнцаў прыносіць поспех. Навучэнцы прымаюць удзел у алімпіядах рознага ўзроўню, конкурсах прафесійнага майстэрства, навукова-практычных канферэнцыях, міжнародных выставах.
Тэмы дыпломных праектаў распрацаваны з улікам заявак арганізацый заказчыкаў кадраў, пра што сведчаць акты ўнедрения.
80% выпускнікаў працягваюць навучанне па НІСПА ў БДУІР, БНТУ, БДУ і іншых установах Рэспублікі Беларусь.
Наш каледж навучыць кожнага навучэнца тым карысным навыкам і практычным прыёмам, якія непазбежна стануць эфектыўнымі перадумовамі кар'еры паспяховага тэхніка-праграміста.













